Матэя Матэўскі
| Матэя Матэўскі | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 13 сакавіка 1929[1] |
| Памёр | 6 чэрвеня 2018[2] (89 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | мовазнавец, паэт, журналіст, літаратурны крытык, пісьменьнік, тэатральны крытык |
| Мова | македонская мова[3], гішпанская мова[3] і француская мова[3] |
| Узнагароды | |
Матэя Матэўскі (па-македонску Матеја Матевски; 13 сакавіка 1929, Стамбул, Турэччына — 6 чэрвеня 2018, Скоп’е, Рэспубліка Македонія) — македонскі паэт, тэатразнаўца і перакладчык, акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.
Скончыў філязофскі факультэт унівэрсытэту ў Скоп’і, працаваў рэдактарам на радыё, з 1967 году быў дырэктарам радыё і тэлевізіі ў Скоп’і.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сваім першым паэтычным зборнікам "Дажджы" Матэя Матэўскі запачаткаваў новую эпоху ў македонскай лірыцы, якая да гэтага часу намагалася вызваліцца ад правінцыйнай закамплексаванасьці, фальклёрнага эпігонства і вычарпанага набору паэтычных сродкаў.
Галоўным чынам у зборніку "Ліпа" адчуваецца ўплыў Ф.Г.Лоркі, творы якога Матэўскі перакладаў. Адным з асноўных сымбаляў у творчасьці Матэўскага зьяўляецца вада як стыхія жыцьця, трава як стыхія непаддайнасьці і дрэва, камень і корань як сымбалі трывалай лучнасьці з роднай зямлёй. Адной з асноўных тэмаў ягонай творчасьці зьяўляецца тэма вяртаньня ў сьвет дзяцінства, на радзіму, да прыроды. У вершах пераплятаецца рэфлексыйнасьць з мэдытатыўнасьцю, сюррэалістычныя мэтады і рамантыка.
Матэя Матэўскі займаецца таксама тэатральнай крытыкай.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Матэя Матэўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
