Матракі
Выгляд
| Матракі | |
| Месца | Іянічнае мора |
|---|---|
| Плошча | 3,52 км² |
| Найвышэйшы пункт | 152 м |
| Краіна | Грэцыя |
| Вобласьць | Іянічныя астравы |
| Насельніцтва (2021) | 174 |
| Каардынаты | 39°46′ пн. ш. 19°31′ у. д.HGЯO |
| Матракі на мапе Грэцыі Матракі | |
Матракі (па-грэцку: Μαθράκι) — маленькі востраў, частка архіпэлягу Дыяпонтыя і Іянічных астравоў. Разьмяшчаецца за 10 км на поўнач ад Керкіры, прыблізна на той жа адлегасьці ад Афані і Эрыкусы. Адміністрацыйна ўваходзіць у ном Керкіры і ў Пэрыфэрыю Іянічных астравоў. Адзіны населены пункт таксама носіць назву Матракі.
Тапаніміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле легенды, востраў быў зьнічшаны «вугальным агнём» (па-грэцку: ανθράκια, антракія), адкуль паходзіць назва. Насамрэч, старая назва Мальфакі пераўтварылася ў цяперашнюю пад уплывам Самафракіі.
Фізычная геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Востраў густа пакрыты масьлінамі і хвоямі. У навакольлях знаходзяцца тры дробныя астравы: Д’якапа, Д’япла і Трахія.