Маскоўскі мэханізм АБСЭ
Маско́ўскі мэхані́зм АБСЭ — мэтад работы АБСЭ ў галіне чалавечага вымярэньня з ініцыятывы дзяржаваў-удзельніц. Улучае стварэньне місіяў экспэртаў або дакладчыкаў для работы з уставай з чалавечым вымярэньнем у пэўнай дзяржаве. Экспэрты і дакладчыкі ня могуць быць прызначэнцамі, грамадзянамі або рэзыдэнтамі адпаведнай дзяржавы ці дзяржаваў-ініцыятараў місіі.
Мэханізм можа быць запушчаны:
- самой адпаведнай дзяржавай з уласнай ініцыятывы або на запыт іншай дзяржавай-удзельніцай (у гэтых выпадках дзяржава сама абірае экспэртаў);
- шасьцю дзяржавамі-ўдзельніцамі (у выпадку, калі адпаведная дзяржава ў адказ на зроблены запыт не сфармавала місію экспэртаў або ініцыятары лічаць, што пытаньне не было разгледжанае ў выніку накіраваньня місіі экспэртаў) — замест экспэрта ў дадзеным выпадку дзяржавы-ініцыятары прызначаюць дакладчыка. Адпаведна дзяржава мае права прызначыць судакладчыка, які разам з прызначаным ініцыятарамі дакладчыкам абірае трэцяга судакладчыка (пры рознагалосьсях трэцяга судакладчыка прызначае ўпаўнаважаны на тое Саветам міністраў орган АБСЭ), аднак не абавязаная гэтага рабіць;
- дзесяцьцю дзяржавамі-ўдзельніцамі — без папярэдніх перамоваў з адпаведнай дзяржавай, але з выкананьнем ягонага права прызначаць судакладчыка;
- Кіроўнай радай (колішні Камітэт старэйшых службовых асобаў) ці Пастаяннай радай (колішні Пастаянны камітэт).
Мэханізм уведзены Маскоўскім дакумэнтам Канфэрэнцыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе ў 1991 року ў разьвіцьцё Венскага мэханізму[1], які прадугледжваў двухбаковы сустрэчы і абмен інфармацыяй па тэматыцы чалавечага вымярэньня.
Экспэрты абіраюцца з асаблівага сьпісу, куды іх прызначаюць дзяржавы-ўдзельнікі. Дзеля работы мэханізму патрэбныя ня меней за 45 экспэртаў. Празь недахоп экспэртаў у 2016—2017 роках мэханізм быў нядзеяздольны[2].
Маскоўскі мэханізм прымяняўся дзевяць разоў[3] у дачыненьні:
- паведамленьняў пра напады на і зьверствы ў дачыненьні да бяззбройных цывільных асобаў у Харватыі ды Босьніі і Герцагавіне (1992) з ініцыятывы 13 удзельніц КБСЭ;
- Эстоніі (1992) з уласнай ініцыятывы;
- Малдовы (1993) з уласнай ініцыятывы;
- Сэрбіі і Чарнагорыі (1993) з ініцыятывы Камітэту старэйшых службовых асобаў;
- вайсковай апэрацыі НАТО ў былой Саюзнай Рэспубліцы Югаславіі (1999) з ініцыятывы Расеі[2];
- Туркмэністану (2002—2003) з ініцыятывы 10 удзельніц АБСЭ[4];
- Беларусі (2011) з ініцыятывы 14 удзельніц АБСЭ[5];
- Расеі (2018) з ініцыятывы 16 удзельніц АБСЭ[6][7][8];
- Беларусі (2020) з ініцыятывы 17 удзельніц АБСЭ[9][10].
Туркмэністан[11], Беларусь[12] і Расея[13] выказвалі крытыку ў дачыненьні прымяненьня да іх Маскоўскага мэханізму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Венский механизм (рас.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (1 сьнежня 1989). Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ а б Janice Helwig, Erika Schlager. (18 ліпеня 2017) The OSCE Moscow Mechanism. Theory and Practice (анг.) (pdf). Камісія па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе(d). Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ Human dimension mechanisms (анг.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ OSCE Rapporteur's Report on Turkmenistan (рас.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (12 сакавіка 2003). Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ Эммануэль Деко. (28 траўня 2011) [photos.state.gov/libraries/osce/242783/misc_pdfs_2011/MoscowMechanismReport_RUS.pdf Доклад докладчика ОБСЕ по Беларуси] (рас.) Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ U.S. Mission OSCE. (1 лістапада 2018) Human Rights in Chechnya: 16 OSCE Countries Invoke Moscow Mechanism (анг.) Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ США и ОБСЕ потребуют от РФ расследовать нарушения прав человека в Чечне (рас.). Deutsche Welle (2 лістапада 2018). Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ Wolfgang Benedek. (20 сьнежня 2018) OSCE Rapporteur’s Report under the Moscow Mechanism on alleged Human Rights Violations and Impunity in the Chechen Republic of the Russian Federation (анг.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ OSCE’s Moscow Mechanism invoked to examine alleged human rights violations in Belarus (анг.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (18 верасьня 2020). Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ Wolfgang Benedek. (5 лістапада 2020) OSCE Rapporteur’s Report under the Moscow Mechanism on Alleged Human Rights Violations related to the Presidential Elections of 9 August 2020 in Belarus (анг.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ Об отчёте докладчика Э. Деко (рас.) Google Docs. Дэлегацыя Туркмэністану ў АБСЭ (10 сакавіка 2003). Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ Выступление Постоянного представителя Республики Беларусь при ОБСЕ А.Сычёва на заседании Постоянного совета ОБСЕ (рас.). Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусі. Праверана 27 лістапада 2020 г.
- ^ Комментарий Департамента информации и печати МИД России в связи с запуском в отношении Российской Федерации «московского механизма» ОБСЕ (рас.). Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі (2 лістапада 2018). Праверана 27 лістапада 2020 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Обязательства ОБСЕ в области человеческого измерения: Сборник документов в тематическом порядке. — 2-е издание. — 2006 Т. 1. — ISBN 83-60190-08-9