Перайсьці да зьместу

Маска (Гішпанія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маска
гішп. Masca
Маска
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Канарскія астравы
Правінцыя: Санта Крус дэ Тэнэрыфэ
Муніцыпалітэт: Буэнавіста дэль Нортэ
Вышыня: 650 м н. у. м.
Часавы пас: UTC+0
летні час: UTC+1
Паштовы індэкс: 38489
Нумарны знак: TF
Геаграфічныя каардынаты: 28°18′19″ пн. ш. 16°50′25″ з. д. / 28.30528° пн. ш. 16.84028° з. д. / 28.30528; -16.84028Каардынаты: 28°18′19″ пн. ш. 16°50′25″ з. д. / 28.30528° пн. ш. 16.84028° з. д. / 28.30528; -16.84028
Маска на мапе Гішпаніі ±
Маска
Маска
Маска
Маска
Маска
Маска
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ма́ска (па-гішпанску: Masca) — горная вёска на Тэнэрыфэ (Канарскія астравы, Гішпанія), у муніцыпалітэце Буэнавіста-дэль-Нортэ. Знаходзіцца на вышыні 650 м над узроўнем акіяну, за 11 км ад муніцыпальнага цэнтру. Насельніцтва — 99 чалавек (2013).

Паселішча гуанчаў існавала тут яшчэ да гішпанскай заваёвы ў 1496 року.

Да 1960-х рокаў патрапіць у вёску можна было толькі горнымі сьцежкамі, адсутнічала электрычнасьць і сучасныя выгоды. Толькі пасьля адкрыцьця дарогі зь мястэчка Буэнавіста-дэль-Нортэ да Сант’яга-дэль-Тэйдэ вёска стала даступнаю для наведаньня.

У 2007 року вялікі пажар зьнішчыў некалькі старажытных пабудоваў вёскі. Сьляды катастрофы засталіся на абпаленых пнях пальмаў, якія растуць на тэрыторыі вёскі.

Горная дарога да Маскі

Асноўны занятак жыхароў — сельская гаспадарка і абслугоўваньне турыстаў, якія зьдзяйсьняюць пешыя паходы па цясьніне Маскі.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маска — адна з найбольш наведваных турыстамі мясьцінаў Тэнэрыфэ. Тут захавалася атмасфэра старой канарскай вёскі, прыгожыя краявіды.

Дзейнічаюць некалькі рэстаранаў і турыстычных крамаў. У выходныя працуе музэй, дзе прадстаўленыя прадметы побыту папярэдніх пакаленьняў жыхароў вёскі і гісторыя турыстычных маршрутаў па цясьніне.

Цясьніна Маска — адно з найглыбейшых месцаў на Тэнэрыфэ. Ейная максымальная глыбіна — каля 1300 мэтраў. Ад вёскі да ціхаакіянскіх кліфаў празь цясьніну пралягае папулярны турыстычны маршрут агульнай працягласьцю каля 6 км.

Як правіла, турысты прыяжджаюць у вёску на таксі, аўтобусам ці аўтамабілем і цясьнінай спускаюцца да акіяну, дзе з прыстані іх забіраюць турыстычныя караблі да курорту Лёс-Гігантэс. Час спуску складае каля 3-х гадзінаў, а пад’ём — каля 4-х.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маска (Гішпанія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў