Перайсьці да зьместу

Мар’яна Адольская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мар’яна Адольская
Месца нараджэньня
Месца працы

Мар’яна Адо́льская (Адамовіч) (1767 ?, г. Паставы — ?) — танцорка.

Да 1785 году прыгонная падскарбія надворнага літоўскага Антоні Тызэнгаўза.

Вучылася ў яго балетных школах у Гародне (магчыма, у Г. Пэтынэці) і Паставах (у Ле Ду).

У верасьні 1778 году ўдзельнічала як салістка ў школьным спэктаклі «Сялянскі балет» Пэтынэці на сцэне прыдворнага тэатру Тызэнгаўзу ў Гародні (у праграмцы значылася як М. Адамовіч).

У 1783 годзе была сярод выканаўцаў балета «Шлюб самнітаў».

Пасьля сьмерці магната перададзена паводле яго завяшчаньня каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і ў 1785 годзе ўвайшла як другая салістка ў склад трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасьці».

У 1789 годзе пакінула сцэну.