Перайсьці да зьместу

Марыя Шутовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марыя Шутовіч (1897—1975) — беларуская нацыянальная дзяячка.

З 1919 году — малодшая загадчыца дзіцячага прытулку пры Беларускай гімназіі ў Вільні. Але мела ў прытулку большы голас бо «больш нахайлівая, дасужая, без яе нідзе не абышлося, каб яна ня ўсунула носу», дзеці з прытулку наракалі, што Шутовіч нажываецца за іх кошт і крадзе харчы[1].

У 1926 годзе прымала ўдзел у арганізацыйным паседжаньні Віленскага адзелу БІГіК.

Пасьля закрыцьця прытулку працавала пакаёўкаю ў ксяндза Адама Станкевіча. У кастрычніку 1944 году а. Станкевіч адправіў яе ў Менск да пісьменьніка Кузьмы Чорнага з прапановай сумеснага звароту да кіраўніцтва БССР, каб спыніць ганеньні біскупа Р. Ялбжыкоўскага на сьвядомых беларусаў-каталікоў[2].

Менавіта яна захавала пасьля арышту ксяндза ягоную бібліятэку і асабістыя рэчы.

  1. ^ Янка Багдановіч. На жыцьцёвым шляху. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 44—45, 51—53
  2. ^ Чорны К. Дзённік // Выбраныя творы. — Менск: Беллітфонд, 2000. — С. 591.