Марыя Паўла Сурвілла
Марыя Паўла Сурвілла | |
| Maria Paula Survilla | |
| Дата нараджэньня | 1 лютага 1964 г. |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Мадрыд, |
| Дата сьмерці | 25 красавіка 2020 г. |
| Месца сьмерці | Уэйвэрлі, Аёва, |
| Месца вучобы | Унівэрсытэт Атавы, Унівэрсытэт Мічыгана |
| Занятак | музыказнаўца, музычны этнограф |
| Навуковая сфэра | Музыкалёгія |
| Месца працы | Вартбурскі коледж Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе |
| Вядомая як | Дасьледчыца беларускай музыкі і нацыянальнай ідэнтычнасьці |
| Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства[d] |
| Бацька | Янка Сурвіла[d] |
| Маці | Івонка Сурвіла |
| Узнагароды | |
Марыя Паўла (Паўліна) Сурвілла[1][2] (па-ангельску: Maria Paula Survilla, 1 лютага[1] 1964 г. — 25 красавіка 2020 г.[3]) — дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе і ЗША, прафэсарка музыказнаўства, сябра Рады БНР. Дачка Івонкі Сурвіллы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў Мадрыдзе, дзе яе бацькі, беларускія актывісты Івонка Сурвілла (Шыманец) і Янка Сурвілла, рабілі беларускія перадачы на Гішпанскім радыё. Зь дзяцінства валодала беларускай, францускай і гішпанскай мовамі, пазьней таксама засвоіла расейскую і ангельскую.
У 1969 г. сям’я пераехала ў Канаду.
Служыла музыкай у канадзкім войску[4].
У 1987 г. скончыла ўнівэрсытэт Атавы, атрымаўшы ступень бакаляўра музыкі. Пазьней скончыла Ўнівэрсытэт штата Мічыган, Эн-Арбар, атрымаўшы ступень магістра. Магістаркую працу пісала пра беларускую дыяспару.[4]
Абараніла доктарскую дысэртацыю ў Мічыганскім унівэрсытэце.
Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта выкладала тэорыю музыкі ва Ўнівэрсытэце штата Паўночная Караліна і пазьней у Вартбурскім коледжы (штат Аёва).
Вывучала праблемы фармаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці ў постсавецкай Беларусі. Аўтарка навуковых працаў і кніг, прысьвечаных беларускай музыцы, адна зь іх — «Пра русалак і рок-сьпевакоў» — прысьвечаная сучасным выканаўцам.
З 2007 г. была дырэктаркай Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе.
Памерла 25 красавіка 2020 года на 57-м годзе жыцьця ад цяжкай хваробы. У Паўліны Сурвіллы застаўся муж Эрык, прафэсар музыкі, музыкант, і два сыны.
Абраныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Survilla, M. P. (1990). Music and Identity: Byelorussians Making Music in North America (University of Michigan).
- Survilla, M. P. (2003). Ordinary words. Sound, symbolism, and meaning in Belarusan-language rock music. In Global pop, local language, ed. Harris M. Berger and Michael Thomas Carroll, 187—206.
- Survilla, M. P. (2020). Of mermaids and rock singers: placing the self and constructing the nation through Belarusan contemporary music. Routledge.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Dr. Maria Paula Survilla (1964—2020). A Scholar and Advocate of Belarusian Culture = Др. Марыя Паўліна Сурвіла (1964—2020). З Беларуссю ў сэрцы / укладанне, прадмова Зіны Гімпялевіч. Мінск: Лімарыус, 2021. 408 c.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Прамень сьвятла: Марыя Паўліна Сурвілла — Афіцыйны сайт Рады БНР
- ↑ Марыя Паўліна Сурвілла (1964—2020) — Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, афіцыйны сайт
- ↑ Maria Survilla Obituary
- 1 2 Памерла Паўліна Сурвіла, выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у ЗША — Радыё Свабода, 26 красавіка 2020 г.