Перайсьці да зьместу

Марына Арзамасава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марына Арзамасава
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася17 сьнежня 1987 (36 гадоў)
Менск
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкая атлетыка (бег)

Марына Арзамасава (у дзявоцтве — Катовіч; нарадзілася 17 сьнежня 1987 году, Менск) — беларуская лёгкаатлетка (бег). Чэмпіёнка Эўропы 2014 году ў бегу на 800 м[1].

На чэмпіянаце сьвету 2011 году — 21-я, чэмпіянаце сьвету 2012 году — 8-я, чэмпіянаце Эўропы 2012 году — 3-я[a]. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў бегу на 800 мэтраў[2], дзе ня здолела прайсьці папярэдні раўнд і заняла агульнае 28 месца.

Прынесла Беларусі першае золата на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Пэкіне на дыстанцыі 800 мэтраў[3].

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 году, дзе заняла 7 месца на дыстанцыі 800 м.

Бацька — Аляксандар Катовіч, займаўся скачкамі ў вышыню; маці — Равіля Аглетдынава, чэмпіёнка Эўропы і СССР у бегу на сярэднія дыстанцыі. Замужам за лёгкаатлетам Ільлём Арзамасавым, зь якім маюць дачку, якая нарадзілася ў 2009 годзе[4].

  1. ^ Першапачаткова заняла 4 месца, але ў красавіку 2013 году пераможца спаборніцтваў Алена Аржакова з Расеі была дыскваліфікаваная за допінг.