Перайсьці да зьместу

Марш нязгодных

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
"Марш нязгодных" у Санкт-Пецярбургу 3 сакавіка 2007 года

Марш нязго́дных (па-расейску: Марш Несогласных) — агульная назва вулічных акцый расейскае апазыцыі, арганізаваных кааліцыяй «Іншая Расея», што праходзяць у буйных гарадох у 20062007 гадох. Асноўныя лёзунгі акцый — «Нам патрэбна іншая Расея!», «Расея бяз Пуціна!», «Гэта наш горад!». Галоўныя асобы — Гары Каспараў, Эдуард Лімонаў, Міхась Касьянаў.

Найбольш маштабныя выступы прайшлі ў Маскве: 16 сьнежня 2006 году, 14 красавіка, 11 чэрвеня і 24 лістапада 2007 году; у Санкт-Пецярбургу: 3 сакавіка, 15 красавіка і 9 чэрвеня 2007 году. Акцыі 16 сьнежня, 3 сакавіка і 14 і 15 красавіка былі жорстка разагнаныя АМАПам і выклікалі шырокі грамадзкі рэзананс, у тым ліку за мяжой.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марш нязгодныхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў