Марцінская дэклярацыя
Выгляд
Марцінская дэклярацыя (па-славацку: Martinská deklarácia) — дакумэнт, прыняты на сходзе прадстаўнікоў славацкіх палітычных плыняў у Марціне 30 кастрычніка 1918 г. Яго падпісанты заявілі аб праве славацкага народу на самавызначэньне. Паводле вынікаў сходу Славацкая нацыянальная рада была абвешчаная адзінай найвышэйшай палітычнай сілай славацкага народу[1]. У дэклярацыі ўтрымліваўся пункт пра афіцыйнае скасаваньне саюзу Славаччыны з Вугоршчынай і ўтварэньне новага саюзу з чэскім народам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый Праверана 26 лютага 2011 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Славацкая Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |