Перайсьці да зьместу

Маргавіца (археалягічны помнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Маргаві́ца — археалягічны помнік каля вёскі Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласьці.

Курганныя могільнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213В000441

Курганны могільнік-1

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца за 0,4 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Ляхаўка. 13 насыпаў вышынёй да 1–2,5 мэтраў і дыямэтрам 6–10 мэтраў, адзін курган вышынёй 4 мжтры й дыямэтрам 16 мэтраў. Выявіў і абсьледаваў у 1971 годзе А. Р. Мітрафанаў, абсьледаваў у 2002 годзе А. В. Вайцяховіч.

Курганны могільнік-2

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі, за 0,1 км на поўнач ад могільніка. 4 насыпы вышынёй 1–1,3 мэтра й дыямэтрам 5–8 мэтраў. У 1971 годзе абсьледаваў А. Р. Мітрафанаў.

Могільнік з камянямі знаходзіцца ва ўрочышчы Хрысьцініны Лядцы, на лясным участку сярод ральлі. 4 магілы дыямэтрам 2,5 мэтры па перымэтры, абкладзены валунамі, і больш за 10 магіл са стэлападобнымі каменнымі надмагільлямі. Ёсьць каменны крыж. У 1989 годзе выявіла й раскапала адну магілу Л. У. Дучыц. На глыбіні 0,8 мэтраў знойдзены мужчынскі шкілет, арыентаваны на захад. У 2002—2003 гадох 2 пахаваньні раскапалі Л. У. Дучыц і А. В. Вайцяховіч. Знойдзены рэшткі пахаваньняў, вугольле, фрагмэнты глінянага посуду. Адносіцца да ХVХVI стагодзьдзяў.

  • Археалягічнае вывучэньне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакумэнтальныя хронікі местаў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Менск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
  • Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі й культуры Беларусі. Віцебская вобласьць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Менск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.