Мандарын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мандарын
Mandarin tree closeup.JPG
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Двудольныя
Атрад Рутакветныя
Сямейства Рутавыя
Род Цытрус
Від Мандарын
Бінамінальная намэнклятура
Citrus reticulata

Мандарын (Citrus reticulata) — від фруктовых дрэў роду цытрусаў (Citrus).

Мандарын зьяўляецца кустападобным дрэвам, якое не перавышае 4 мэтры. Лісьце мандарынавага дрэва на канцах вострае, з гладкай паверхняй, пераважна авальнай формы. Кветка складаецца зь пяці пялёсткаў. Плод мае прыемны пах, падобны паху апэльсіна.