Мангака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Манґа́ка або манга́ка (па-японску: 漫画家) — японскае слова, якое пазначае чалавека, які малюе коміксы. У Японіі гэта слова звычайна азначае «мастак, які малюе манґу». Вельмі часта манґака зьяўляецца й аўтарам сцэнара, аднак нярэдка сцэнарыстам выступае асобны чалавек, званы «гэнсакуся» (яп. 原作者). Манґака самастойна распрацоўвае дызайн пэрсанажаў (за рэдкімі выключэньнямі), і часта (нават калі не зьяўляецца аўтарам сцэнара) прыкладна пазначае сюжэт будучага твору. Паводле зьвестак на 2006 год, у Японіі працуе каля 3000 прафэсійных манґакаў.

Пры непасрэднай працы над Манґай манґака вызначае колькасьць і разьмяшчэньне кадраў на старонцы, прамалёўвае асноўныя контуры й самыя значныя дэталі атачэньня, у той час як адзін ці некалькі яго асыстэнтаў выконваюць чарнавую працу: абводзяць контуры тушшу, накладваюць скрынтоны, прамалёўваюць заднія пляны й менш значныя кадры й інш. Такая сыстэма каманднай працы была закладзена яшчэ Осаму Тэдзукам.

Распарадак працы манґакі вельмі жорсткі — кожны тыдзень ён абавязаны здаваць у часопіс, які публікуе манґу, новы разьдзел (20-30 старонак) свайго твора. Напрыклад, аўтар «Бліч» Тайто Куба расказваў: «Калі я хачу больш увагі надаць нейкай пэўнай сцэне, якую я лічу важнай, я ня маю такой магчымасьці з-за недахопу часу». Практычна ўвесь свой час манґака звычайна прысьвячае працы над манґай. Манґака Дайсукэ Морыяма, калі быў на фэстывалі Anime Boston 2005 і адказваў на пытаньні аб сваіх хобі, сказаў, што яму проста падабаецца хадзіць, бо праходка — галоўны яго спосаб бавіць час, акрамя працы над манґай. Некаторыя мангакі адначасова малююць дзьве манґі, якія звычайна публікуюцца адна ў штотыднёвым, а іншая — у штомесячным часопісе.

Некаторыя манґакі абʼядноўваюцца ў студыі (напрыклад, студыя CLAMP).

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова манґака складаецца з герогліфаў манґа (яп. 漫画) і паважлівага суфікса -ка (яп. ), які літаральна значыць «дом» і ўжываецца датычна да спэцыяліста ў нейкай галіне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]