Мамдуг Гамадэ
Выгляд
Мамдуг Гамадэ | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1959 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | карыкатурыст, журналіст, кінарэжысэр, сцэнарыст |
Мова | арабская мова |
Мамдуг Гамада (па-арабску: ممدوح حمادة; нар. 1959, Галанскія вышыні) — сырыйскі журналіст і карыкатурыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сям’я жыла ў Сувайдзе. Мамдуг паступіў на журналісцкі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1994 року. У 1990—1994 публікаваў свае карыкатуры ў беларускіх газэтах і часопісах, найперш у «Вожыку»[1].
Вярнуўшыся ў Сырыю, жыў у Дамаску. За паўтара года ня здолеўшы знайсьці працу, вырашыў вярнуцца ў Беларусь, дзе больш за 10 гадоў працаваў прафэсарам унівэрсытэту. З 1995 пачаў пісаць сцэнары да фільмаў. Засвоіў таксама кінарэжысуру ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Тут жа зьняў два кароткія фільмы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Mamdouh Hamada (анг.) elcinema.com. DAMLAG S.A.E.. Праверана 19 кастрычніка 2024 г.