Перайсьці да зьместу

Мальданада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мальданада
Населены пункт
Сьцяг
Краіна Уругвай
Дэпартамэнт Мальданада
Дата заснаваньня 1755
Геаграфія
Плошча
  • 59,8 км²
Вышыня НУМ 24 м
Часавы пас America/Montevideo[d]
Каардынаты 34°54′ пд. ш. 54°57′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 86 782 чал. (2011)
Афіцыйная мова гішпанская мова
Этнахаронімы fernandina і fernandino
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 20000
Сайт maldonado.gub.uy (гішп.)
Мальданада на мапе Ўругваю
Мальданада
Мальданада
Мальданада

Мальдана́да (па-гішпанску: Maldonado) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Згодна з перапісам насельніцтва 2011 году места ёсьць сёмым паводле колькасьці жыхароў горадам краіны.

Назва паселішча паходзіць ад прозьвішча лейтэнанта Франсіска Мальданада, якога пакінуў на чале групы італьянскі дасьледнік Сэбастыян Кабат, які выправіўся ў Кастылію ў студзені 1530 году. Але закладзенае паселішча было ў жніўні 1755 году на прапанову губэрнатара Мантэвідэо Хасэ Хаакіна дэ Віяны. Будынкі, якія былі пабудаваныя вакол гарадзкога пляцу, у тым ліку і катэдра, нагадваюць традыцыйны гішпанскі стыль, што даказвае, што менавіта гішпанцы ўдзельнічалі ў разьвіцьці Мальданада[1]. У траўні 1783 году колькасьць насельніцтва пабольшала, і вяскоўцы далі дону Люісу Эстэмэру паўнамоцтвы на ўтварэньне мескай рады. Такім чынам, ужо праз 25 гадоў па стварэньні паселішча атрымала статус гораду.

  1. «History of Maldonado». Welcome Uruguay.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]