Малы жоўтахохлы какаду
Выгляд
Малы жоўтахохлы какаду (Cacatua sulphurea, сін. Plyctolophus sulphurea) — птушка сямейства какаду.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 33-35 см, хваста 11 см; вага да 500 г. апярэньне белае. Хахалок ў верхняй частцы і вобласьць вушэй жоўтая. Дзюба і лапы шэра-чорныя. Калявокавае кальцо бязь пёркаў, блакітнага колеру. Афарбоўка самцоў і саміц аднолькавая. У самцоў дзюба і галава буйнейшыя. Але галоўным адрозьнай палавой прыкметай зьяўляецца афарбоўка радужкі вачэй. У саміц яна чырвона-карычневая, а ў самцоў амаль чорная. Голас гучны, хрыплы. Пры спалоху рэзкі, пераходзячы ў візг.
Распаўсюд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насяляе Малыя Зондзкія выспы і Сулавэсі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малы жоўтахохлы какаду — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |