Максім Варабей
|
Максім Варабей (нарадзіўся 10 сьнежня 1995 году, Барысаў) — беларускі біятляніст, удзельнік кубку сьвету па біятлёне, чалец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займаецца біятлёнам з 2003 году, асабісты трэнэр — Васіль Бальшакоў. У міжнародных спаборніцтвах удзельнічае з 2010 году.
Першым буйным турнірам для Вераб’я стаў юніёрскі чэмпіянат сьвету 2015, які праходзіў у Раўбічах. На гэтым турніры заняў 8 месца ў індывідуальнай гонцы, 16 — у спрынце і 17 — у гонцы перасьледу. У эстафэце Варабей у складзе зборнай Беларусі заняў пятае месца.
На наступным юніёрскім чэмпіянаце, у 2016 годзе ў Кэйлі-Грэдыштэй, Максім заняў 10 месца ў індывідуальнай гонцы, 9 — у спрынце і чацьвертае — у гонцы перасьледу[2]. У сэзоне 2015/16 таксама выступаў у моладзевым Кубку IBU і атрымаў перамогу на адным з этапаў[3].
У сэзоне 2014/15 дэбютаваў на Кубку IBU ў спрынтэрскай гонцы на этапе ў Бэйтастолене, дзе заняў 78-е месца. Усяго ў сваім першым сэзоне ні разу ня змог набраць пункты ў залік Кубка IBU. У сэзоне 2015/16 выступаў нашмат больш удала, найлепшым вынікам стала шостае месца ў спрынце на этапе ў Рыднаўне.
Дэбютаваў у спаборніцтвах Кубка сьвету ў лютым 2016 году на этапе ў Кэнмары. У сваёй першай спрынтарскай гонцы, адстраляўшыся бяз пудлаў, заняў 19-е месца, што дазволіла яму набраць першыя пункты ў залік Кубка сьвету[4].
Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.
Агульны залік Кубку сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2015—2016 — 76 месца (22 пункты)
- 2016—2017 — 90 месца (9 пунктаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ Белорус Максим Воробей остановился в шаге от пьедестала на юниорском чемпионате мира по биатлону (рас.)
- ^ Юниорский Кубок мира. Воробей выиграл спринт (рас.)
- ^ Биатлон. Дебютант Кубка мира борисовчанин Максим Воробей занял 19-е место в спринте на этапе в Канаде(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Максім Варабей — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў