Макарска рыўера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Посёлок Тучэпі на Макарска Рыўеры
Башка Вода

Макарска рыўера — курортны рэгіён у Сярэдняй Далмацыі, на Адрыятычным узьбярэжжы Харватыі. Макарска рыўера цягнецца 60 кілямэтраў паміж Брэлай і Градацам. Самы вялікі населены пункт — горад Макарска.

Макарска Рыўера ўяўляе сабой вузкую палоску зямлі паміж морам і горным масівам Біёкава. Практычна на ўсім працягу Рыўера складаецца зь невялікіх курортных пасёлкаў, якія амаль нічым не разьдзеленыя паміж сабой і часам перамяжоўваюцца хваёвымі гаямі. Уздоўж усёй Рыўеры праходзіць Адрыятычная шаша. Паромныя пераправы МакарскаСумарцін і ДрвэнікСучурай зьвязваюць Рыўеру з астравамі Брач і Хвар адпаведна.

Макарска Рыўера адзін з самых папулярных курортных напрамкаў Харватыі, перавагамі якога лічыцца мяккі міжземнаморскі клімат, добрыя пляжы, разьвітая турыстычная інфраструктура і магчымасьць спалучаць пляжны адпачынак з горным шпацырам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]