Мадонна Бруге

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікелянджэлё
Мадонна Бруге, 1501—1504
Madonna di Bruges
Вышыня: 128 см
Царква Маці Божай, Бруге

«Мадо́нна Бру́ге» (па-італьянску: Madonna di Bruges) — мармуровая статуя Мадонны зь немаўлём Хрыстом, вышынёй 128 см, выкананая Мікелянджэлё ў 1501—1504 гадох неўзабаве пасьля завяршэньня працы над ватыканскай «П’етай». Гэта адзіная статуя Мікелянджэлё, якая яшчэ пры ягоным жыцьці была вывезена з Італіі, каб упрыгожыць царкву Нотр-Дам у ткацкай сталіцы Эўропы — горадзе Бруге.

Статуя, якая, верагодна, першапачаткова прызначалася для царкоўнага алтара, па шматлікіх парамэтрах адыходзіць ад царкоўных канонаў. Мадонна не прыціскае да сябе сына й нават не глядзіць на яго, ейны погляд накіраваны ў бок, як калі б ёй адкрыўся наканаваны яму лёс. Хрыстос, здаецца, ужо гатовы пакінуць маці й уступіць у сьвет людзей.

Статуя двойчы пакідала Бруге — на загад акупантаў у гады Рэвалюцыйнай і Другой сусьветнай войнаў. У 1944 годзе немцы, якія адыходзілі, вывезьлі з гораду «Мадонну» пад матрацамі ў грузавіку «Чырвонага крыжа». Пасьля нападу фанатыка на ватыканскую «П’ету» ў 1972 годзе ўлады Бруге ў прэвэнтыўных мэтах заключылі статую пад куленепрабівальнае шкло.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Umberto Baldini Michelangelo scultore. — Milano: Rizzoli, 1973.
  • Marta Alvarez Gonzáles Michelangelo. — Milano: Mondadori Arte, 2007. — ISBN 978-88-370-6434-1