Ліёнскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ліёнскі мэтрапалітэн
Лягатып
LyonMetroMosaic.jpg
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Ліён, Францыя
Пачатак працы 1978
Лініі 4 лініі
Даўжыня: 32,1 км
Колькасьць станцыяў 40
Пасажырапаток на дзень 740 тыс. (2013)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Ліёнскага мэтрапалітэну

Ліёнскі мэтрапалітэ́н (па-француску: Métro de Lyon) — транспартная сыстэма ў горадзе Ліёне, рэгіён Авэрнь-Рона-Альпы, Францыя. Мэтрапалітэн адчынены для пасажыраў у 1978 годзе (хаця цяперашняя лінія С пачала дзейнічаць у 1974 годзе). На 2017 год мэтрапалітэн налічвае 40 станцыяў (або 44, калі лічыць станцыі перасадак двойчы) на 4-х лініях. У адрозьненьне ад большасьці сыстэмаў мацерыковай Эўропы, мэтро Ліёну мае левабаковы рух, як вынік нерэалізаванага пляну аб’яднаньня існуючых лініяў і прыгараднай чыгункі.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліёнскі мэтрапалітэн нагадвае Манрэальскі мэтрапалітэн, які быў пабудаваны на некалькі гадоў раней: у прыватнасьці, мае шынны ход цягнікоў ды падобны дызайн станцыяў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ліёнскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў