Літарацкая вуліца (Вільня)
Выгляд
Літара́цкая ву́ліца[1] (лет. Literatų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцы Замкавую і Андрэя Валяна.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня каля 140 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.