Ліст запарожцаў турэцкаму султану
Ліст запарожцаў турэцкаму султану (па-ўкраінску: Лист запорожців турецькому султану) — ліст, які быў напісаны запароскімі казакамі ў адказ на ліст турэцкага султана Махмэда IV, зьяўляецца найболей вядомым пісьмовым помнікам гісторыі Запароскай Сечы.
Тэкст ліста
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты разьдзел утрымлівае ненарматыўную лексыку. Зьмест гэтага разьдзелу можа здацца некаторым чытачам непрыстойным альбо абразьлівым. |
Ліст турэцкага султана Махмэда IV да казакоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ПРАПАНОВА МАХМЭДА IV.
«Я, султан і ўладар Бліскучай Порты, сын Мухамэда, брат Сонцу і Месяцу, унук і намесьнік Бога на зямлі, уладар царстваў Македонскага, Бабілёнскага, Ерусалімскага, Вялікага і Малога Эгіпту, цар над царамі, уладар над уладарамі, непараўнальны рыцар, нікім непераможны ваяр, валадар дрэва жыцьця, неадступны захавальнік дамавіны Ісуса Хрыста, апякун самога Бога, надзея і суцяшальнік мусульман, страх і вялікі абаронца хрысьціян, загадваю вам, запароскія казакі, здацца мне добраахвотна і без усякага супраціву і мяне вашымі нападамі не прымушаць турбавацца.
- Султан турэцкі Мухамэд IV.»
Ліст запароскіх казакоў да султана
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]АДКАЗ ЗАПАРОЖЦАЎ МАХМЭДУ IV.
- «Запорізькі козаки турецькому султану!
- Ти – шайтан турецький, проклятого чорта брат і товариш і самого Люципера секретар! Який ти в чорта лицар коли голою сракою їжака не вб'єш? Чорт висирає а твоє військо пожирає. Не будеш ти, сукин ти сину, синів християнських під собою мати, твого війска ми не боїмося, землею і водою будем битися з тобою, распройоб твою мать.
- Вавілонський ти кухар, Македонський колесник, Ієрусалимський бровирник, Олександрійський козолуп, Великого й Малого Єгипту свинар, Армянська свиня, Подолянська злодіюка, Татарський сагайдак, Каменецький кат, і всього світу і підсвіту блазень, а нашого Бога дурень, самого гаспида онук і нашого хуя крюк. Свиняча морда, кобиляча срака, різницька собака, нехрещений лоб, мать твою в'йоб!
- Отак тобі козаки відказали плюгавче! Невгоден єсі матері вірних християн! Числа не знаєм бо календаря не маєм, місяць в небі, рік у книзі, а день такий у нас як і у вас, поцілуй за те у сраку нас!..
- Підписали: Кошовий отаман Іван Сірко зо всім кошом запорізьким.»
Пераклад на беларускую мову
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Запароскія казакі турэцкаму султану!
- Ты – шайтан турэцкі, праклятага чорта брат і таварыш і самога Люцыфэра сакратар! Які ты ў чорту рыцар, калі голай сракай вожыка ня заб’еш? Чорт высярае, а тваё войска пажырае. Ня будзеш ты, сукін ты сыну, сыноў хрысьціянскіх пад сабой мець, твайго войска мы не баімся, зямлёй і вадой будзем біцца з табой, распраёб тваю маць.
- Бабілёнскі ты кухар, Македонскі стальмах, Ерусалімскі браварнік, Александрыйскі казалуп, Вялікага і Малага Эгіпту сьвінар, Армянская сьвіньня, Падалянскі бандыт, Татарскі сагайдак, Камянецкі кат, і усяго сьвету і падсьвету блазан, а нашага Бога дурань, самога чорта ўнук, а нашага хуя гак. Сьвінячая морда, кабылячая срака, рэзаны сабака, нехрышчоны лоб, маць тваю ёб!
- Вось так табе казакі адказалі нягодніку! Нягодны ты маці сапраўдных хрысьціян! Дату ня ведаем, бо календара ня маем, месяц у небе, год у кнізе, а дзень такі ў нас, як і ў вас, пацалуй за гэта ў сраку нас!..
- Падпісалі: Кашавы атаман Іван Сірко са ўсім кашом запароскім.»
Зацемкі па ўтрыманьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варта адзначыць незвычайную мяккасьць і асьцярогу грознага султана, які супраць звычаю не пагражаў казакам страшнымі карамі, а ўсяго толькі прапаноўваў ім замірыцца. Звычайны стыль і тон пасланьняў асманскіх уладароў — як папярэднікаў, так і спадчыньнікаў Махмэда IV — быў не такі. Вось, напрыклад, як аўтар пасланьня запарожцам напісаў у Вену імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі Леапольду I:
«Я аб’яўляю табе, што стану тваім гаспадаром. Я вырашыў, не губляючы час, зрабіць з Нямецкай імпэрыяй тое, што мне заўгодна, і пакінуць у гэтай імпэрыі памяць аб маім жудасным мячы. Мне будзе заўгодна ўсталяваць маю рэлігію і перасьледаваць твайго раскрыжаванага бога. У адпаведнасьці са сваёй воляй і задавальненьнем я заару тваіх сьвятароў і агалю грудзі тваіх жанчын для пашчаў сабак і іншых зьвяроў. Даволі сказанае табе, каб ты зразумеў, што я зраблю з табой, — калі ў цябе хопіць розуму зразумець усё гэта. Султан Махамэд IV».
Карціна Ільлі Рэпіна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя напісаньня ліста легла ў аснову сюжэту знакамітай карціны Ільлі Рэпіна.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Cossack Letter (анг.)
- Ліст Запарожцаў Турэцкаму султану на redaktora.net
- Ліст Запарожцаў Турэцкаму султану на gzt.ru
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |