Ліпнянка
Выгляд
Ліпнянка лац. Lipnianka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | в. Бенькаўцаў |
Вусьце | Шчара |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 20,5 км |
Плошча басэйну | 118 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 м/км |
Ліпня́нка — рака ў Беларусі, левы прыток Шчары. Цячэ ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Даўжыня ракі 20,5 км[1]. Плошча вадазбору 118 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Бенькаўцаў, упадае ў Шчару за 2,2 км на ўсход ад вёскі Залужжа Крывошынскага сельсавету. На ўсім працягу каналізаваная.