Перайсьці да зьместу

Лінаўскі піхтарнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) у 19:12, 23 сакавіка 2014. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Ліно́ўскі піхта́рнік — помнік прыроды рэспубліканскага значэньня (1996). Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы Пружанскага раёну, тэрыторыя Ліноўскага лясьніцтва Пружанскага лясгасу. Агульная плошча — 16,7 га[1].

Піхтарнік выяўлены і дасьледаваны ў 1994—1995 роках. На двух участках плошчай каля 3 га растуць 12 рознаўзроставых дрэваў піхты белай. Узрост найстарэйшых дрэваў — каля 60 рокаў.

Піхта белая — вельмі рэдкі, рэліктавы эўрапейскі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Беларусі, акрамя Ліноўскага лесу, расьце яшчэ толькі ў адным месцы[2] — на ўсходняй ускраіне Белавескай пушчы. Бліжэйшыя арэалы — Валынь (нязначныя тэрыторыі) і Карпаты[3].

Ліноўскі піхтарнік быў адным з кандыдатаў на ўдзел у галасаваньні па выбары «Сямі цудаў Беларусі»[4].

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі