Лік Рэйнальдса
Лік Рэйнальдса альбо крытэр Рэйнальдса, таксама Рэйно́льдса (па-ангельску: Reynolds number) — беспамерная фізычная велічыня, якая зьяўляецца крытэрам падабенства струменяў вадкасьці альбо газу. Лік Рэйнальдса вызначае верагоднасьць таго, ці будзе плынь лямінарнай, ці турбулентнай. Крытэр названы ў гонар выбітнага ірляндзкага фізыка О. Рэйнальдса (1842—1912), аўтара шматлікіх піянэрскіх прац па гідрадынаміцы.
Лік Рэйнальдса — адзін з найболей важных крытэраў у тэорыі падабенства і гідрадынаміцы.
Вызначэньне і фізычны сэнс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лік Рэйнальдса акрэсьліваецца праз наступны выраз:
дзе — шчыльнасьць асяродзьдзя, — характэрная хуткасьць, — характэрны памер, — дынамічная глейкасьць (ліпкасьць) асяродзьдзя.
Лік Рэйнальдса можна напісаць як:
Гэта і ёсьць асноўны фізычны сэнс крытэру, — стасунак сіл інэрцыі да сіл глейкага (ліпкага) супраціву.
Крытычны лік Рэйнальдса
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераход плыні ад лямінарнага да турбулентнага рэжыму адбываецца па дасягненьні так званага крытычнага ліку Рэйнальдса . Пры плынь будзе ў лямінарнам рэжыме, а пры магчыма ўзьнікненьне турбулентнасьці (бурлівай плыні). Крытычнае значэньне ліку Рейнольдса залежыць ад розных абставін, па-першае ад таго, як і дзе цячэ вадкасьць (ад пэўнага выгляду плыні: плынь у круглай трубе, плынь вакол шара і г.д.)
Напрыклад, для плыні ў круглай трубе:
- .
Лік Рэйнальдса добра дзейнічае як крытэр пераходу ад лямінарнага да турбулентнага рэжыму плыні тады, калі вадкасьць цячэ пад вонкавым ціскам (напорам). Калі напору няма, пераходная зона паміж лямінарным і турбулентным рэжымамі ўзрастае, і выкарыстаньне ліку Рэйнальдса як крытэра не заўсёды правамерна. Напрыклад, хоць у вадасховішчах фармальна вылічаныя значэньні ліку Рэйнальдса вельмі вялікія, а пры гэтым усё роўна назіраецца лямінарная плынь.