Ля-Рамбля
Ля-Рамбля (таксама ўжываецца назва Ляс-Рамбляс; па-каталянску: La Rambla, па-гішпанску: La Rambla) — бульвар Барсэлёны, разьмешчаны паміж плошчай Каталёніі й Старым Портам.
Ля-Рамбля зьяўляецца не адной доўгай вуліцай, а сукупнасьцю вулачак, кожная з каторых мае слова Рамбля ў сваёй назьве: Ля-Рамбля-да-Каналетас, Ля-Рамбля-дальс-Астудзіс (у перакладзе Ля-Рамбля студыяў), Ля-Рамбля-да-Сан-Жузэп (Ля-Рамбля Сьвятога Язэпа), Ля-Рамбля-дальс-Купучынс (Ля-Рамбля купуцынаў), Ля-Рамбля-да-Санта-Моніка (Ля-Рамбля Сьвятой Монікі), а таксама, з 1990-х, пасьля пабудовы драўлянага мосту да Старога Порту, Ля-Рамбля-да-Мар (марская Ля-Рамбля).
Уздоўж вуліцы месьцяцца тысячы клюбаў, пабаў, рэстарацыяў і рознага кшталту крамаў, а таксама рынак Бакерыя. Візытоўкамі Рамблі зьяўляюцца мімы, акторы й танцоры.
Гішпанскі паэт Фэдэрыка Гарсія-Лёрка сказаў пра Ля-Рамблю, што толькі Ля-Рамбля «павінна быць адзінай вуліцай у сьвеце, якая не павінна была б ніколі скончвацца».
Слова Рамбля ў каталёнскай мове азначае перарывісты паток вады, запазычанае з арабскай, дзе слова ramla азначае «пясчанае рэчышча ракі».
Фатаздымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Схема Ля-Рамблі
-
«Жывая статуя» на вуліцы
-
Ля-Рамбля ноччу
-
Рынак Сьв. Язэпа
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ля-Рамбля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў