Перайсьці да зьместу

Лямус (Нястанішкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нястанішскі лямус

Лямус — будынак, які існаваў у в. Нястанішкі (Смаргонскі раён) у XVIII — першай палове XX ст.

Драўляная сядзібная гаспадарчая пабудова для хаваньня харчовых прадуктаў, збожжа, каштоўнай маёмасьці, прыладаў працы, а таксама жыцьця ўлетку. Прамавугольны ў пляне двухпавярховы будынак накрыты ламаным гонтавым дахам; меў рысы народнага дойлідзтва і стылю барока. Абодва паверхі афармлялі слупавыя галерэі. Слупы ў верхніх частках мелі ўкосіны (невялікія ў ніжнім і большыя ў верхнім ярусах), якія стваралі выгляд аркаднай кампазыцыі. Цэнтар галоўнага фасаду ў другім ярусе вылучала двухпралётная арка зь вісячай гіркай.

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.