Перайсьці да зьместу

Люнэт (варштатны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Люнэт — гэта варштатнае аснастка, якая выкарыстоўваецца для стварэньня дапаўняльнай апоры падчас абпрацоўкі загатоўкі. Дзеяньне работы нагадвае падшыпнік сьлізганьня — цьвёрдасплаўныя кулачкі альбо ролікі ствараюць апору для загатоўкі, якая круціцца(сьлізгае) на іхняй паверхне.

Нярухомы люнэт мае тры куласка, або роліка, для фіксацыі загатоўкі. Два зь іх трымаюць дэталь унізу, трэці — зьверху. Балванка падчас расточваньня меціцца на ніжніх апорах ды прыціскаецца зьверху. Гэта выключае вібрацыі падчас абпрацоўкі, што значна паляпшае ейную якасьць.

Рухомы люнэт утрымлівае два кулачка для ўпору дэталі; адзін — зьверху, іншы — з краю, супраць разца. Разэц дзейнічае як трэцяя апора. Такім чынам канструкцыя дапамагае пазьбегнуць вігібаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]