Перайсьці да зьместу

Ленінградзкая вайсковая акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ленінградзкая вайсковая акруга — апэратыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднаньне Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі, дысьлякаванае на тэрыторыі Ленінградзкай і прылягаючых да яе вобласьцей. Упраўленьне акругі знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.

Акруга вядзе сваю гісторыю ад Петраградзкай вайсковай акругі Чырвонай арміі, створанай 20 сакавіка 1918 году і пераіменаванай 1 лютага 1924 году ў Ленінградзкую вайсковую акругу. Тэрыторыя акругі ўключала Ленінградзкую, Пскоўскую, Наўгародзкую, Аланецкую, Чарапавецкую губэрні. У наступным тэрыторыя акругі змянялася.