Левій (сын Якава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Levi.JPG

Левій (па-габрэйску: לֵוִי) — паводле біблейскага паданьня, сын патрыярха Якава і Ліі, які стаў пачынальнікам асобай клясы сьвятаслужыцеляў старажытнагабрэйскага культу — левітаў. Да гэтай клясы належалі ўсе нашчадкі Левія, яны атрымалі выключнае права на сьвятаслужэньне. Левітаў Біблія падзяляе на тры групы: першасьвяшчэньнікаў, сьвяшчэньнікаў і простых левітаў. Да апошняй групы адносіліся тыя вашчадкі Левія, якія выконвалі ніжэйшыя абавязкі сьвятаслужыцеляў. Зь іх асяродзьдзя, як правіла, выходзілі і летапісцы. У матэрыяльных адносінах левіты як племянная каста, не надзеленая зямлёю, знаходзіліся ў залежнасьці ад сваіх больш багатых суайчыньнікаў. Левіты праіснавалі да часоў узьнікненьня хрысьціянства, у асяродзьдзе якога яны пераходзілі ў якасьці хрысьціянскіх пастыраў.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы:… С. 163.