Перайсьці да зьместу

Лебедзеўскае моладзевае падпольле (1948)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лебедзеўскае моладзевае падпольле
Дата ўтварэньня 1948 год
Дата спыненьня існаваньня 1951 рок
Тып нелегальная
Месцазнаходжаньне Лебедзева
Афіцыйныя мовы беларуская
Вячаслаў Гамолка

Лебедзеўскае моладзевае падпольле — беларуская канспірацыйная антыкамуністычная суполка моладзі, што існавала ў мястэчку Лебедзеве Маладэчанскага раёна ў 1948—1951 гадах, заснаваная Вячаславам Гамолкай.[1]

Ініцыятарам стварэньня асяродку быў Вячаслаў Гамолка, які ў 1948 року згуртаваў вакол сябе вучняў старшых клясаў мясцовай школы — Івана Яблонскага, Аркадзя Слуцкага, двух цёзкаў Іванаў Міцькаў.

Непасрэднай прычынай зьяўленьня падпольля было стварэньне ў Лебедзеве камсамолу. Сябры падпольля вырашылі прадукаваць напісаныя ад рукі часопісы («У хвалях маладосці» і «Бяздонны мяшок») у якіх моцна крытыкавалі савецкую рэчаіснасьць. Часопісы распаўсюджваліся сярод жыхароў мястэчка Лебядзева. Афармленьнем і рэдакцыяй часопісаў займаўся Вячаслаў Гамолка. У часопісах таксама публікаваліся паэмы, вершы і карыкатуры.

У 1951 годзе сярод сяброў лебедзеўскага падпольля зьявіўся правакатар Міхась Акушка, які паабяцаў наладзіць публікацыю нелегальных часопісаў друкарскім спосабам. Падпольле даверылася таемнаму агенту МДБ, таму летам 1951 году ўсе ўдзельнікі падпольля, якія да таго часу ўжо вучыліся ў інстытутах, былі арыштаваныя. Кожны з удзельнікаў быў асуджаны на 25 гадоў канцэнтрацыйных лягераў. Тэрмін зьняволеньня сябры падпольля адбывалі ў лягерах і капальнях Варкуты, Інты, Джэзказгану. Датэрмінова выпушчаныя на волю у 1957 годзе дзякуючы хрушчоўскай «адлізе».

Вядомыя сябры падпольля

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Вячаслаў Гамолка — кіраўнік
  • Іван Яблонскі
  • Аркадзь Слуцкі
  • Іван Ільіч Міцько
  • Іван Іванавіч Міцько
  1. ^ http://www.slounik.org/154971.html Гісторыя лебедзеўскага моладзевага падполля
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
  • Алесь Цадко. Іншадумцы зь Лебедзеўскай школы // Куфэрак (Маладэчна). 1998, № 4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]