Леанід Цялятнікаў
Леанід Пятровіч Цялятнікаў рас. Леонид Петрович Телятников | ||||
25 студзеня 1951 — 2 сьнежня 2004 (53 гады) | ||||
Месца нараджэньня | пас. Уведзенка, Кастанайская вобласьць, СССР | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Кіеў, Украіна | |||
Прыналежнасьць | СССР | |||
Званьне | генэрал-маёр | |||
Узнагароды | |
Леанід Пятровіч Цялятнікаў (па-расейску: Леонид Петрович Телятников; 25 студзеня 1951, пас. Уведзенка, СССР — 2 сьнежня 2004, Кіеў, Украіна) — афіцэр-пажарнік, Герой Савецкага Саюзу, падчас ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС начальнік ваенізаванай пажарнай часткі Ўпраўленьня ўнутраных справаў Кіеўскага аблвыканкаму Ўкраінскай ССР, маёр унутранай службы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 25 студзеня 1951 г. у пасёлку Ўведзенка Бароўскага раёну Кастанайскай вобласьці Казахстану ў сям’і службоўца. Паводле нацыянальнасьці — расеец. З 1978 г. — чалец Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу. Скончыў сярэднюю школу.
З 1968 г. — у органах унутраных справаў СССР. У 1971 г. скончыў Сьвярдлоўскую пажарна-тэхнічную вучэльню МУС СССР, з 1978 г. — вышэйшую інжынэрную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР.
У ноч на 26 красавіка 1986 г., падчас пажару на чацьвёртым энэргаблёку Чарнобыльскай АЭС, празь сем хвілінаў пасьля катастрофы першыя пажарныя часткі, прызначаныя да ЧАЭС, прыступілі да яе ліквідацыі. Іх непасрэдны начальнік маёр унутранай службы Цялятнікаў Л. П., прыбыўшы да аварыйнага энэргаблёку, незважаючы на рэальную пагрозу радыяактыўнага апраменьваньня, нароўні з падначаленымі быў у першых шэрагах з вогнеборцамі.
Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 1986 году за мужнасьць, гераізм і самаадданыя дзеяньні, праяўленыя пры ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, маёру ўнутраных справаў Цялятнікаву Леаніду Пятровічу прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу з уручэньнем ордэна Леніна і мэдалі «Залатая Зорка» (№ 11549).
Пасьля лекаваньня працягнуў службу ва ўнутраных войсках МУС СССР, а пасьля распаду Савецкага Саюзу служыў ва ўнутраных войсках Украіны. З 1998 году ачольваў Дабравольнае пажарнае таварыства Кіева, быў заснавальнікам кіеўскага дзіцячага руху «Юны пажарнік».
Памёр 2 сьнежня 2004 году. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.
Ушанаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На будынку кіеўскага Галоўнага ўпраўленьня МНС Украіны, дзе з 1986 па 1993 год працаваў Леанід Цялятнікаў 26 красавіка 2006 году ўсталявана мэмарыяльная шыльда (бронза, граніт)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ www.interesniy.kiev.ua(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. Том 2. М.: Воениз., 1988