Перайсьці да зьместу

Леанід Мінька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Леанід Іосіфавіч Мінька (15 кастрычніка 1926, в. Скарабагатаўшчына, Менскі павет, БССР) — этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1965).

Закончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1955). У 1955—1959 гг. працаваў у школе, у 1963—1992 гг. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі. Дасьледуе побыт і духоўную культуру беларусаў. Аўтар кніг «Народная медыцына Беларусі» (1969), «Знахарства» (1971), «Забабоны і прыкметы» (1975), суаўтар кніг «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Беларусы» (1998).

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.