Перайсьці да зьместу

Лашо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лашо
Населены пункт
Краіна
Геаграфія
Вышыня НУМ 836 ± 1 м
Каардынаты 22°56′ пн. ш. 97°45′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 149 423 чал. (2013)
Лашо на мапе М’янмы
Лашо
Лашо
Лашо

Лашо́ (па-бірманску: လားရှိုးမြို့ [láʃó mjo̰]; па-шанску: ဝဵင်းလႃႈသဵဝ်ႈ [weŋ˥ laː˧˧˨ sʰeu˧˧˨]) — места ў штаце Шан (М’янма), за 200 км на паўночны ўсход ад Мандалаю. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай воласьці і акругі. Насельніцтва — к. 131 тыс. чалавек (2009).

З 1887 року — пад брытанскім панаваньнем. У 1903 року да Лашо пракладзеная чыгунка з Мандалаю.

У Другую кітайска-японскую і Другую сусьветную вайну Лашо быў бірманскім канцавым пунктам на Бірманскай дарозе. З 29 красавіка 1942 року да 7 сакавіка 1945 — пад японскай акупацыяй.

У часе Грамадзянскай вайны 3 жніўня 2024 року заваяваны паўстанцкімі войскамі.