Ласла Гараі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ласла Гараі
László Garai
Пячатка Ласла Гараі
Пячатка Ласла Гараі
Палятын Вугоршчыны
1447 — 27 ліпеня 1458
ПапярэднікЛорэнц Хэдэрвары(hu)
НаступнікМіхай Гуці Орсаг(hu)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1410
Памёр 1459
Род Гараі
Бацькі Міклаш II Гараі
Ганна Цылійская
Жонка Аляксандра Цешынская
Дзеці Янаш (? — да 1459)
Міклаш (? — да 1459)
Ганна (кл. 1440 — п. 1460)
Марыя (кл. 1440 — п. 1457)
Ёб (1447—1481)

Ла́сла Гараі, Ладысла́ў Гараі (па-вугорску: László Garai; 1410 — да 19 красавіка 1459[1]) — вугорскі магнат, палятын, мачванскі бан(hu).

Бацька, Міклаш Гараі (1367—1433), быў вугорскім палятынам, як і дзед, таксама Міклаш. Маці — Ганна Цылійская, графіня, сястра каралевы Вугоршчыны, Багеміі і Нямеччыны Барбары Цылійскае і кузэнка польскай каралевы Ганны.

Ласла падчас вайны за вугорскі трон падтрымаў Уладыслава «Пасьмяротнага», і ў верасьні 1447 року атрымаў тытул палятына. Па забойстве Ульрыка II Цылейскага разам з каралём і Міклашам Ілоцкім дабіўся пакараньня сьмерцю для ягонага забойцы, Уладыслава Гунядага.

Па сьмерці Ўладыслава «Пасьмяротнага» заключыў 12 студзеня 1458 року ўмову зь сям’ёй Гунядых, паводле якой малодшы брат Уладыслава Гунядага, Мацей Корвін, які на той час знаходзіўся ў палоне ў Празе, будзе каранаваны вугорскім каралём, а наўзамен паабяцае Гараю, што ня будзе дабівацца асуджэньня за сьмерць свайго брата. Сям’я Гунядых таксама абавязвалася ажаніць Мацея з Ганнай, дачкой Гарая.

Аднак шлюб не адбыўся, бо Мацей быў вызвалены з-пад арышту пры двары чэскага караля Іржы з умоваю ажаніцца з дачкой караля Кацярынай. Па вяртаньні на Вугоршчыну новы кароль неўзабаве адхіліў Гарая ад пасады, як і шмат іншых датычных да сьмерці ягонага брата людзей. Тады Гараі зь іншымі супернікамі Мацея Корвіна запрасілі на дапамогу імпэратара Фрыдэрыка III Габсбурга, прапанаваўшы яму вугорскую карону.

Аднак Гараі памёр яшчэ да пачатку нападу Габсбурга на Вугоршчыну, а ягоная ўдава Аляксандра(hu) падпісала з каралём трактат, паводле якога яна зь дзецьмі забясьпечылі сабе захаваньне маёнтку. Род скончыўся па сьмерці іхняга апошняга сына Ёба (вуг. Jób) у 1481 року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Benda Kálmán. Magyarország Történeti Kronológiája I. — A kezdetektől 1526-ig. — Budapest: Akadémiai Kiadó, 1981. — 350 с.
  • Virágvölgyi András. A Király, Hunyadi Mátyás arcai. — Budapest, Hungría: Editorial Phyneas, 2008. — 64 с. — ISBN 9639746169

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ласла Гараісховішча мультымэдыйных матэрыялаў