Ласасіна
Выгляд
Ласасіна лац. Łasasina | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Запецкае |
Вусьце | Сухадроўка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 30 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1 м³/с |
Плошча басэйну | 158 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,7 ‰ |
Ласасі́на — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сухадроўкі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Віцебскім і Лёзьненскім раёнах. Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 158 км². Выдатак вады ў вусьці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца на заходніх схілах Віцебскага ўзвышша з возера Запецкага за 1,8 км на захад ад вёскі Цішкава Віцебскага раёну, вусьце за 0,3 км на поўнач ад вёскі Буракоў Лёзьненскага раёну.
Даліна пераважна трапэцападобная, абалона шырынёй 200—4300 м. Рэчышча ў ніжняй плыні моцназьвілістае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 214.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 214.