Кінэтычная энэргія
Кінэты́чная энэ́ргія — энэргія мэханічнай сыстэмы, якая залежыць ад хуткасьцяў руху яе пунктаў. Часта вылучаюць кінэтычную энэргію паступальнага й вярчальнага рухаў.
Кінэтычная энэргія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разгледзім сыстэму, якая складаецца з адной часьцінкі, і запішам раўнаньне руху:
F — ёсьць выніковая ўсіх сіл, дзейсных на цела. Памножым раўнаньне на перасоўваньне часьцінкі . Атрымаем:
Т.к. , то:
Калі сыстэма замкнёная, гэта значыць F=0, то , а велічыня
застаецца сталай. Гэтая велічыня завецца кінэтычнай энэргіяй часьцінкі. Калі сыстэма ізаляваная, то кінэтычная энэргія зьяўляецца інтэгралам руху.
Для абсалютна цьвёрдага цела поўную кінэтычную энэргію можна запісаць у выглядзе сумы кінэтычнай энэргіі паступальнага і вярчальнага рухаў:
дзе:
— маса цела
— хуткасьць цэнтру мас цела
— момант інэрцыі цела
— кутняя хуткасьць цела.
Праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі на часьцінку дзейнічае сіла F, то кінэтычная энэргія не застаецца сталай. Тады прырашчэньне кінэтычнай энэргіі часьцінкі за час роўнае скалярнаму множаньню . Велічыня:
завецца працай сілы F на шляху . А велічыня
ёсьць праца сілы F на шляху 1—2.
Фізычны сэнс працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праца ўсіх сіл, дзейных на часьцінку, ідзе на прырашчэньне кінэтычнай энэргіі часьцінкі:
Рэлятывізм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры хуткасьцях, блізкіх да хуткасьці сьвятла, кінэтычная энэргія матэрыяльнага пункту
дзе — маса супакойнага пункту, — хуткасьць сьвятла ў вакуўме ( — энэргія супакойнага пункту).
Пры малых хуткасьцях () апошнія судачыненьні пераходзяць у звычайную формулу .