Перайсьці да зьместу

Кюрэтка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кюрэтка

Кюрэтка — хірургічная прылада з рабочым органам у выглядзе вострай або тупой мэталічнай пятлі. Ужываецца пры выдаленьні адэноідаў і пры гінэкалягічных апэрацыях. Рабочая частка кюрэткі выкананая ў форме лыжачкі альбо колца з вострымі бакамі. З дапамогай кюрэтак выскабліваюць паразную касьцявую тканку і выдаляюць грануляцыі з лунак выдаленых зубоў, парадантальных кішэняў. У гінэкалёгіі ўжываецца для абразіі (выскабліваньня) ўнутранай высьцілкі маткі (эндамэтрыя), выдаленьня паліпаў, для ўзяцьця тканак на аналіз, выдаленьня фрагмэнтаў пляцэнты і г. д..