Перайсьці да зьместу

Курфюрстэндам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Від на Курфюрстэндам у накірунку Мэмарыяльнай царквы кайзэра Вільгельма

Курфюрстэндам (па-нямецку: Kurfürstendamm, скарочана Ку’дам (Ku’damm)) — знакаміты бульвар Бэрліну, адна з галоўных вуліцаў бэрлінскай акругі Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф. Пачынаецца ад пляцу Ратэнаўпляц і вядзе да Брайтшайдпляцу з Мэмарыяльнай царквой кайзэра Вільгельма. Заснаваны ў 16-м стагодзьдзі. Даўжыня складае 3,5 км. Курфюрстэндам зьяўляецца галоўнай гандлёвай вуліцай заходняй часткі нямецкай сталіцы: тут разьмешчаны крамы сусьветнавядомых марак. Адначасова ён вядомы сярод бэрлінцаў як улюбёнае месца для шпацыру.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Курфюрстэндамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў