Кунэнэ (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака Кунэнэ

Кунэнэ (Cunene) — рака ў паўднёва-заходняй Афрыцы, пачынаецца ў Анголе, у сярэднім і ніжнім цячэньні ўтварае мяжу паміж Анголай і Намібіяй і ўліваецца да Атлянтычнага акіяна; адна зь дзьвюх неперасыхаючых рэк, якія перасякаюць пустыню Наміб. Даўжыня 1207 км, плошча басэйна 109 832 км².

Кунэнэ пачынаецца ў цэнтральнай Анголе на пласкагор’і Біе за 32 км на паўночны ўсход ад гораду Ўамба і цячэ па стромкім гранітным рэчышчы на поўдзень. У Маталы рака пакідае гранітная ўзвышша, падаючы на 13 м, і трапляе ў паўночныя ўскраіны пустыні Калахары, дзе на працягу дажджлівага сэзону затапляе найбліжэйшыя пяскі. Дамба, пабудаваная ў гэтым месцы, павышае ўзровень ракі яшчэ на 8 м, і набыты перапад ўзроўню ў 21 м выкарыстоўваецца для генэрацыі электрычнасьці. На рацэ знаходзіцца вадаспад Руакана.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кунэнэ (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў