Кумавуопіё
Выгляд
| Кумавуопіё швэдз. Kummavuopio | |
| Населены пункт | |
Поўня над Кумавуопіё ў жніўні апоўначы. | |
| Краіна | Швэцыя |
|---|---|
| Лэн | Нарботэн |
| Камуна | Кіруна |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 68°54′22,42″ пн. ш. 20°51′54,92″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 0 чал. |
| Кумавуопіё на мапе Швэцыі Кумавуопіё | |
Кумавуопіё (па-швэдзку: Kummavuopio, па-паўночнасаамску: Kummavuopio) — вёска на поўначы Швэцыі, у камуне Кіруне лэну Нарботэну. Знаходзіцца за 250 км на поўнач ад палярнага кругу, паблізу ад швэдзка-фінскай граніцы. За некалькі кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Кумавуопіё знаходзіцца вёска Кейнавуопіё — найпаўночнейшы населены пункт Швэцыі.
Кумавуопіё была заснавана ў 1846 годзе з ініцыятывы пастара і заснавальніка плыні лэстадыянства Лярса Леві Лэстадыюса. У наш час пастаяннага насельніцтва ў вёсцы няма, аднак ёсьць некалькі хатак, у тым ліку, хата для турыстаў.