Перайсьці да зьместу

Кузьман Капідан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кузьман Капідан (па-баўгарску: Кузман Капитан; па-македонску: Кузман Капидан) або Кузьман Карамак, або Кузьманскі воявода[1] або Кузьман Карэман) — папулярны легендарны герой баўгарскай[2] [3] і македонскай эпічнай паэзіі. Яго фігура заснавана на гістарычнай асобе, якая спачатку была Хайду[4], затым Сердар на службе ў Джаладзін-бея (альб. Xheladin bej Ohri), губэрнатар Охрыдзкай каза ў пачатку 19 стагодзьдзя [5] [6]. Ён перамог банды разбойнікаў Асмана Муру і Дэрвіша Муху. Па адных паданьнях ён быў атручаны ворагамі, а паводле іншых — забіты ў баі. Яго барацьба з бандытамі была яшчэ жывая сярод македонцаў у 20 стагодзьдзі, асабліва ў рэгіёне Дэбар, дзе ён ваяваў і адкуль нібыта паходзіў[7]. Ён згадваецца ў шматлікіх эпічных песьнях, акркмя «О Арматолос», выбітны верш бапўгарскага паэта XIX стагодзьдзя Грыгара Парлічава.

У пачатку XIX стагодзьдзя Охрыдзкая вобласьць адносілася да Асманскай імпэрыі і мела статус каза санджака Охры. Яе губэрнатарам быў Джаладзін-бэй, які павінен быў падтрымліваць раўнавагу паміж асманскім портам з аднаго боку і Алі-пашам, кіраўніком групы апалчэнцаў у суседнім Пашаліку Яніны, з другога. Групы Алі-пашы часта рабавалі суседнія тэрыторыі, у тым ліку тэрыторыю, кантраляваную Джаладін-бэям. Джаладін-бэй належаў да ўплывовай групы асманскіх чыноўнікаў на Заходніх Балканах, якія супраціўляліся рэформам для абароны сваіх уладаньняў, якія яны гвалтам канфіскавалі ў іншых. Так Джаладзін Бэй «зарабіў» каля 100 гаспадарак на падкантрольнай яму тэрыторыі. Каб лепш супрацьстаяць бандам, асманам давялося мабілізаваць мясцовых хрысьціян, якія павінны былі дапамагаць рэгулярнай вайсковай ахове горных праходаў у Альбанію. Калі Кузьман памёр, ягоны сын Жарэ атрымаў у спадчыну яго становішча і працягваў абараняць каза сваімі сіламі, якія складаліся як з альбанцаў, так і з македонскіх славян.

  1.  Matkovski, Aleksandar Otpor na Makedonija vo vremeto na turskoto vladeenje. — Misla, 1983. — P. 91.
  2. История на българската литература: Литература на Възраждането, София, издателство на БАН, 1966, с. 207 Архівавана 16 січня 2018.. Известни са значителен брй народни песни за героя на поемата Кузман капитан.
  3. Ненов, Николай. Българската хайдушка епика, София, 1999, с. 10-11, 38-39.
  4. Енциклопедия България, том 3 И-Л, София, Издателство на Българската академия на науките, 1982, с. 624.
  5. Makedonska književnost. — Školska knj., 1991. — P. 133. — ISBN 978-86-03-00146-4
  6. Clava Literalis, Нѣколко думи за сегашното и миналото на Дебъръ, Дебъръ, година І, брой 10, 3 юни 1906, с. 2 Джеладинъ бей е възложил на Кузманъ капитанъ, дебрянинъ, да организира дружини от сънародницитѣ си, за да пази Дебъръ от нападенията на албанцитѣ.
  7. Folklore macédonien. — 1989. — P. 189.