Кужэц
Выгляд
| Кужэц | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Загор’е |
| Вусьце | Вяльля |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
| Даўжыня | 16 км |
| Плошча басэйну | 100 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 6,2 ‰ |
Кужэ́ц, Нурэ́ц — рака ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2‰.
Асноўны прыток — рака Драй.
Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Загор’е, у нізоўі цячэ забалочанай мясцовасьцю праз старыцы, упадае ў Вяльлю ніжэй за вёску Міхневічы. На працягу 6,3 км мае каналізаванае рэчышча (ад вёскі Панізьзе да заходняй ускраіны вёскі Вётхава)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 210
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 210