Перайсьці да зьместу

Крэпасьць Казяны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малюнак Станіслава Пахалавецкага, 1579

Крэпасьць ля паселішча Казяны была зрублена ў 1563 годзе па загадзе Івана Жахлівага на месцы загібцу рэчкі Обаль пры ўпадзеньні ў яе меншай рачулкі Скаціцы.

Па ўзяцьці Полацка войска Рэчы Паспалітай неўзабаве напала на маскоўскі гарнізон Казянаў, захапіла і цалкам зьнішчыла крэпасьць. На выяве Пахалавецкага крэпасьць мае выгляд трохкутніка зь вежамі на рагох.

  • Брэжго, Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933.