Крыўскі вялікі камень
Выгляд
Каардынаты: 54°15′17.1″ пн. ш. 26°25′5.5″ у. д. / 54.25475° пн. ш. 26.418194° у. д.
«Вялікі камень» Крыўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня[1].
Каля могілак ля вёскі Крыўск Крэўскага сельсавету Смаргонскага раёну. Валун шэрага з ружовым адценьнем гнэйсу. Абвод 10,5 м, аб’ём 25,2 м3, вага 55,8 т.