Крыштаф Канановіч
Крыштаф Канановіч (па-польску: Krzysztof Kononowicz; 21 студзеня 1963, Кэнтшын — 6 сакавіка 2025[1], Беласток) — жыхар Беластоку, які стаў папулярным пасьля выхаду ў этэр рэклямнага споту ў выбарчай кампаніі на пасаду прэзыдэнта Беластоку ў 2006 годзе. Паводле адукацыі — кіроўца-мэханік.
Падчас выбараў прэзыдэнта Беластоку ў 2006 годзе мясцовае беластоцкае тэлебачаньне паказвала рэклямныя споты кандыдатаў, у тым ліку й Крыштафа Канановіча — кандыдата Выбарчага камітэту выбарцаў Падляшша XXI стагодзьдзя. Ён выступіў у фільме апрануты ў турэцкі швэдар і вельмі простымі словамі прадставіў сябе і свае погляды. Фільм і яго герой сталі папулярнымі[2][3]. У выбарах Канановіч атрымаў 1676 галасоў (1,89%) і заняў 6-е месца[4].
Канановіч выступіў у кліпе калектыву Grupa Operacyjna «Nie będzie niczego»[5].
Цытаты з кліпу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адкрыць камбінаты і месцы працы для моладзі й для людзей. Так! І хачу вельмі, вельмі гэта зрабіць. Паправіць у нашым горадзе, у цэлым, на цэлым Падляшшы, каб не было бандытызму, каб не было злодзеяў, каб не было нічога.
- А ва ўрадзе гарадзкім у мяне будзе лад і парадак. Ня будзе бюракрацтва, ня будзе лахмацтва, толькі сапраўды людзі будуць.
- А кіроўцы таксама будуць паліцыяй востра пакараныя за алькаголь, за наркотыкі, за ўсё. І яшчэ ўдасканалю граніцу ў Кузьніцы і Баброўніках, што мяжа паміж Беларусьсю і намі будзе сапраўды, сапраўды будзе мяжа, што ня будзе кантрабанды ні цыгарэтаў, ні наркотыкаў, ні алькаголю.
- А гэта, што я сказаў, я ўсё зраблю, таму што я чалавек-вернік і практыкуючы й ведаю, на якай падставе гэта зрабіць, як чыніць, як ўдасканаліць дарогі, як усё, як ліквідаваць цыгарэты, як усё ліквідаваць.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nie żyje Krzysztof Kononowicz. (пол.)...
- ^ Polen-Borat im Proll-Pulli, Spiegel OnLine (ням.)
- ^ The sweater that has Poland in stitches, The Age (анг.)
- ^ Вынікі выбараў (пол.)
- ^ Grupa Operacyjna, Nie będzie niczego, 2006 (пол.)