Крыштап Есьман (кашталян менскі)
Выгляд
Герб «Корчак» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1697 |
Род | Есьманы |
Дзеці | Крыштап Дамінік Францішак Канстанцыя |
Крыштап Есьман (па-польску: Krysztof Jesman) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, віштынецкі староста ў 1669, кашталян менскі.
З роду Есьманаў герба «Корчак», паручык каралеўскі, камэндант замкавай залогі ў Біржах, адважна бараніў гэтую фартэцыю ад швэдаў. Быў віштынецкім старостай у 1669 годзе, кашталянам менскім.
Меў дачку Канстанцыю, якая выйшла замуж за полацкага будаўнічага Дамініка Прысецкага, і трох сыноў: Крыштапа, Дамініка і Францішка. Крыштап быў віштынецкім войтам, памёр у 1701 годзе.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.