Перайсьці да зьместу

Крыстыян Маня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Маня
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 жніўня 1997(1997-08-09)[1] (28 гадоў)
Рост 183 см
Вага 72 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рапід Бухарэст
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2015 Вііторул Канстанца 31 (2)
2015—2019 Апалён Лімасол 0 (0)
2015—2017 Мускрон 14 (0)
2017—2019 ЧФР Клуж 69 (1)
2019—2020 ФКСБ 2 (0)
2020 ЧФР Клуж 5 (0)
2020—2024 ЧФР Клуж 103 (8)
2024—4 Рапід Бухарэст 38 (4)
Зборныя
2013—2014 Румынія (да 17)[d] 6 (0)
2014—2016 Румынія (да 19)[d] 8 (0)
2014—2019 Румынія (да 21)[d] 19 (0)
2014—4 Румынія 26 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 кастрычніка 2025.

Крыстыя́н Ма́ня (па-румынску: Cristian Manea; нар. 8 ліпеня 1997 году) — румынскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Рапід» і нацыянальнай зборнай Румыніі.

Выхаванец акадэміі «Вііторулу». У складзе каманды дэбютаваў 21 красавіка 2014 году ў Лізе 1 у матчы супраць сталічнай «Сьцяўы»[2]. Ужо ўлетку быў выкуплены кіпрскім «Апалёнам» за 2,5 мільёны эўра[3][4][5]. Не зважаючы на гэта, гулец працягнуў выступы за «Вііторул», але ўжо на правах арэнды. У жніўні 2015 году прыяднаўся на два сэзон да бэльгійскага «Мускрону». Улетку 2017 году вярнуўся на радзіму, дзе на правах арэнды абараняў колеры клускага клюбу ЧФР. Увесь час арэнды быў бясспрэчным футбалістам першай адзінаццатцы каманды, дапамогшы здабыць некалькі запар чэмпіёнскіх тытулаў[6]. Пасьля невялікага часу ў шыхтах «Сьцяўы», гулец працягнуў гуляць за ЧФР, які ў верасьні 2020 году выкупіў у кіпрыётаў кантракт гульца[7].

Маня выступаў за зборныя краіны розных узростаў да 16, да 17, да 19 і да 21 году. У траўні 2014 году быў выкліканы ў нацыянальную зборную Румыніі трэнэрам Віктарам Піцуркэ, не зважаючы на тое, што на той момант ён згуляў у клюбе толькі пяць матчаў[8]. Гулец дэбютаваў у складзе зборнай 31 траўня ў матчы супраць зборнай Альбаніі ў веку 16 гадоў 9 месяцаў і 22 дзён. Такім чынам, Маня стаў наймаладзейшым футбалістам, які калікольвек абараняў колеры зборную Румыніі з 1928 году, пераўзышоўшы рэкорд Грацыяна Сэпі[9].

ЧФР:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]