Круглаязычныя
Выгляд
Круглаязычныя (Discoglossidae) — сямейства земнаводных падатраду апістацэльных.
Назва сямейства зьвязана са своеасаблівай для яго прадстаўнікоў будовай языка, які не выкарыстоўваецца пры схопліваньні здабычы, бо прымацаваны ўсёй ніжняй паверхняй да дна ротавай паражніны. Характэрнай рысай зьяўляюцца заднеўвагнутыя і выпуклыя ўперадзе, або апістацэльныя, тулаўныя пазванкі, якіх налічваецца ня менш як восем. Папярочныя адросткі крыжавога пазванка расшыраныя.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл., Ін-т заалогіі АН Беларусі. — Мн.: «БелЭн», 1996.— 235 с. ISBN 985-11-0067-6.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Круглаязычныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў