Перайсьці да зьместу

Крот эўрапейскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крот эўрапейскі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадМошкаедныя (Eulipotyphla)
СямействаКратовыя (Talpidae)
РодКрот (Talpa)
ВідКрот эўрапейскі
Бінамінальная намэнклятура
Talpa europaea Linnaeus, 1758
Арэал

Крот эўрапейскі (Talpa europaea) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства кратовых.

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі і заходнім Сыбіру ад узроўню мора да 2700 м. Ён прысутнічае ў большасьці месцаў, дзе глеба дастаткова глыбокая, каб можна было будаваць норы: лугі, пашы, ворныя землі, сады і паркі; рэдка сустракаецца ў іглічных лясах, а таксама месцах з пясчанымі, камяністымі або пастаянна забалочанымі глебамі.

Яго даўжыня складае 113–159 мм, даўжыня хваста 25–40 мм, маса ад 58–122 г (не цяжарныя самкі) да 65–133 г (самцы). Цела доўгае, цыліндрычнае. Шэрсьць аксаміцістая і чорнага колеру. У іх цалкам развітыя вочы, маленькія і часта схаваныя поўсьцю, і вонкавых вушэй няма. Нос голы, за выключэньнем адчувальных вусоў. Пярэднія канечнасьці добра прыстасаваныя для капаньня. Пярэднія лапы маюць 5 моцных кіпцюроў і пастаянна павернутыя вонкі.

Большую частку часу праводзіць у разгалінаваных сыстэмах нор, на пабудову якіх можа спатрэбіцца да 220 дзён, а агульная даўжыня іх можа перавышаць 1000 м. Сілкуецца пераважна дажджавымі чарвякамі, але і іншымі глебавымі бесхрыбетнымі. Асобныя тэрыторыі невялікія: 0,1–2 га для самак і 0,3–4 га для самцоў. Яны адзіночныя і агрэсіўна тэрытарыяльныя, за выключэньнем кароткага пэрыяду спарваньня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]